Назад у будучыню (франшыза)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Назад у будучыню» (англ.: Back to the Future) — навукова-фантастычная трылогія аб падарожжах у часе, якая апісвае альтэрнатыўныя рэальнасці выдуманага мястэчка Хіл-Вэлі. Трылогія пастаўлена рэжысёрам Робертам Земекісам па сцэнарыі, напісаным сумесна з Бобам Гейлам. Прадзюсары — Фрэнк Маршал, Кэтлін Кенэдзі, Ніл Кэнтан і Стывен Спілберг.
Першы фільм выйшаў у 1985 годзе ў кінатэатрах ЗША і Канады. Другі і трэці фільмы трылогіі здымаліся адзін за адным і выйшлі ў пракат у 1989 і 1990 гадах адпаведна. Касавы поспех, любоў прыхільнікаў і прызнанне крытыкаў прывялі да далейшага развіцця франшызы - былі зняты два працягі і мультсерыял, выдадзена мноства коміксаў, запушчаны атракцыёны ў трох тэматычных парках студыі «Unversal», выпушчана некалькі дакументальных фільмаў. Першая частка трылогіі ўнесена ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША, а 21 кастрычніка 2015 года па ўсім свеце адзначаўся як «Дзень Назад у будучыню». У 2020 годзе сюжэт першай часткі быў адаптаваны для тэатральнай пастаноўкі-мюзікла, створанага пры ўдзеле Гейла, Земекіса і Сільвестры.