У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Борман.
Ма́рцін Бо́рман (17 чэрвеня 1900, Вегелебен каля горада Гальберштат, Гановер, Германская імперыя — 2 мая 1945, Берлін, Трэці рэйх) — нямецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, начальнік Партыйнай канцылярыі НСДАП (1941—1945), асабісты сакратар фюрара (1942—1945), рэйхсміністр па справах партыі (30 красавіка — 2 мая 1945), начальнік Штаба намесніка фюрара (1933—1941). Рэйхсляйтар (з 1933 года). Да канца вайны набыў значны ўплыў асабістага сакратара, які кантраляваў патокі інфармацыі і доступ да Гітлера.
У 1922 годзе ўступіў у фрайкор. За саўдзельніцтва ў здзейсненым Рудольфам Хёсам (руск.) (бел. забойстве Вальтэра Кадава, звінавачанага нацыстамі ў здрадзе Леа Шлагетэра, правёў амаль год у турме. У 1927 годзе ўступіў у НСДАП, дзе працаваў у страхавым аддзеле, у 1937 годзе — у СС. У 1933 годзе быў прызначаны начальнікам штаба намесніка фюрара Рудольфа Геса.
Выкарыстаў службовае становішча для пашырэння ўласнага ўплыву і стварэння бюракратычнага апарату. З 1935 года выконваючы абавязкі асабістага сакратара фюрара (у 1943 годзе Борман быў афіцыйна зацверджаны на гэты пост), уваходзіў у блізкае кола Гітлера і ўсюды яго суправаджаў, арганізуючы начальніку брыфінгі і падаючы яму зводкі падзей. Пасля таго, як 10 мая Гес самавольна вылецеў у Брытанію для мірных перамоў, Марцін заняў пост начальніка Партыйнай канцылярыі НСДАП, прыняўшы на сябе абавязкі былога намесніка фюрара. Борман зацвярджаў прызначэнне грамадзянскіх кіраўнікоў і прыняцце новага заканадаўства, да канца 1943 года дэ-факта сканцэнтраваўшы ўладу ў краіне ва ўласных руках. Быў адным з галоўных прыхільнікаў пераследаў хрысціянскай царквы, яўрэяў і славян на акупаваных Германіяй тэрыторыях.
16 студзеня 1945 года ўслед за Гітлерам пераехаў у Фюрарбункер. Пасля таго, як яго начальнік здзейсніў самагубства (англ.) (бел., 2 мая ў складзе групы пакінуў Рэйхсканцылярыю. Меркавана, здзейсніў самагубства на мосце блізу станцыі Лертэр (ням.) (бел.. За ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці на Нюрнбергскім трыбунале быў завочна прысуджаны да пакарання смерцю праз павешанне. У 1972 годзе пры раскопках былі выяўленыя рэшткі Бормана.