Фюрарбункер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фю́рарбу́нкер (Führerbunkerⓘ) — найменне комплексу падземных памяшканняў у Берліне, размешчаных пад рэйхсканцэлярыяй. Гэты бункер служыў апошнім сховішчам Адольфа Гітлера на працягу апошніх тыдняў існавання нацыянал-сацыялістычнага рэжыму ў Германіі. Бункер быў штаб-кватэрай фюрара, і ў ім ён, і яшчэ шэраг нацысцкіх кіраўнікоў (Гебельс) пакончылі з сабой.