Ківі (птушка)
род птушак / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ківі.
Кі́ві (Apteryx; літаральны пераклад — бяскрылы) — адзіны род бескілявых птушак у аднайменным сямействе (Apterygidae) і атрадзе ківіпадобныя або бяскры́лыя (Apterygiformes). Уключае пяць відаў, эндэмічных для Новай Зеландыі[1][2].
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Ківі | |||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
Apteryx Shaw, 1813 | |||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Закрыць
Усе віды ківі маюць моцныя чатырохпальцыя ногі і доўгую вузкую дзюбу з ноздрамі на самым кончыку. Крылы не развітыя, хвост адсутнічае. Пер’е ківі больш нагадвае густую поўсць. Вонкавым выглядам і звычкамі ківі настолькі адрозніваюцца ад іншых птушак, што заолаг Уільям Кальдэр даў ім мянушку «ганаровых сысуноў»[заўв 1].