Кот свойскі
хатняя жывёла / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кот свойскі (лац.: Félis silvéstris cátus) — свойская жывёла, адна з найбольш папулярных[1] (нароўні з сабакам) «жывёл-кампаньёнаў»[2][3][4].
Кот | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
З заалагічнага пункту погляду свойскі кот — млекакормячае сямейства каціных атрада драпежных. Раней свойскага ката нярэдка разглядалі як асобны біялагічны від. З пункту гледжання сучаснай біялагічнай сістэматыкі свойскі кот (Felis silvestris catus) з’яўляецца падвідам ляснога ката (Felis silvestris)[5].
З’яўляючыся адзіночным паляўнічым на грызуноў і іншых дробных жывёл, кот — сацыяльная жывёла[6], якая выкарыстоўвае для камунікавання шырокі дыяпазон гукавых сігналаў, а таксама ферамоны і рухі цела[7].
На працягу 10 000 гадоў каты цэняцца людзьмі, у тым ліку за здольнасць паляваць на грызуноў і іншых шкоднікаў[8][9]. Напачатку XXI ст. у свеце налічвалі каля 600 млн свойскіх катоў[10], выведзена каля 200 парод, ад даўгашэрсных (персідскі кот) да бясшэрсных (сфінксаў), прызнаных і зарэгістраваных рознымі феліналагічнымі арганізацыямі.