Жывёлы-кампаньёны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жывёлы-кампаньёны (інакш свойскія гадаванцы, або свойскія любімцы)[1][2][3][4] — тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння свойскіх жывёл, да якіх чалавек адчувае прыхільнасць і ўтрымлівае ў хатніх умовах без мэты атрымання даходу, у эстэтычных і выхаваўчых мэтах, а таксама сабакі-павадыры, паляўнічыя сабакі і лоўчыя птушкі. Такія свойскія жывёлы супрацьпастаўляюцца, такім чынам, сельскагаспадарчым жывёлам, якіх трымаюць для мяса-малочнай прадукцыі, шэрсці і г.д. і як рабочую скаціну.
Жывёлы, да якіх чалавек адчувае прыхільнасць і ўтрымлівае ў хатніх умовах без мэты атрымання даходу, у эстэтычных і выхаваўчых мэтах, а таксама сабакі-павадыры, паляўнічыя сабакі і лоўчыя птушкі.
Традыцыйнымі і найбольш распаўсюджанымі жывёламі-кампаньёнамі з’яўляюцца кошкі і сабакі. Радзей у якасці жывёл-кампаньёнаў сустракаюцца птушкі (галоўным чынам папугаі, канарэйкі і свойскія галубы), грызуны, рыбы. Яшчэ радзей жывёльнымі кампаньёнамі выступаюць малпы, лісы (два віды — прыручаная чорна-бурая лісіца і лісіца фенек), рэптыліі (сухапутныя чарапахі, радзей змеі, яшчаркі, кракадзілы) або членістаногія (напрыклад, павук-птушкаед, мадагаскарскі шыпячы таракан).
У пэўнай ступені жывёламі-кампаньёнамі можна таксама прызнаць і рабочую скаціну: каня, асла, вярблюда, слана (у Індыі), а таксама ламу (у Паўднёвай Амерыцы). У многіх казках і былінах фігуруюць коні — нярэдка чароўныя — здольныя мець размаўляць з коннікам на чалавечай мове і надзеленыя не меншым інтэлектам, гэта значыць яны практычна з’яўляюцца паўнавартаснымі кампаньёнамі для вершнікаў, а не проста жывым транспартам. Коней у апошні час многія таксама сталі трымаць менавіта ў якасці жывёл-кампаньёнаў (у сучасным разуменні гэтага тэрміна). Традыцыя ж трымаць сланоў у гэтай якасці (напрыклад у якасці культавых жывёл) у Індыі даволі старажытная.
Найбольш папулярныя хатнія гадаванцы адрозніваюцца сваім талерантным стаўленнем да чалавека і гуллівым характарам, маюць прывабны знешні выгляд ці хораша спяваюць.