Касцёл Святых Янаў
Храм, помнік архітэктуры позняга барока, які ўваходзіць у ансамбль Віленскага ўніверсітэта / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцё́л Святы́х Я́наў — касцёл Святога Яна Хрысціцеля і Святога Яна Евангеліста ў Вільнюсе, помнік архітэктуры позняга барока, які ўваходзіць у ансамбль Віленскага ўніверсітэта; размяшчаецца на перакрыжаванні вуліц Пілес (Замкавая, у савецкі час вуліца Горкага) і Шв. Ёна (Святога Яна, у савецкі час Сруогі), галоўным фасадам выходзіць на ўніверсітэцкі Вялікі двор (ранейшая назва двор Скаргі). Афіцыйны адрас вул. Шв. Ёна 12 (Šv. Jono g. 12)
Хуткія факты Касцёл Святога Яна Хрысціцеля і Святога Яна Евангеліста ў Вільнюсе, Краіна ...
Касцёл | |
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля і Святога Яна Евангеліста ў Вільнюсе | |
---|---|
польск.: Kościół Świętego Jana Chrzciciela i Świętego Jana Ewangelisty літ.: Švento Jono Krikštytojo ir Švento Jono evangelisto bažnyčia | |
| |
54°40′57″ пн. ш. 25°17′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Літва |
Горад | Вільнюс |
Канфесія | каталіцызм |
Епархія | Вільнюская |
Благачынне | Вільнюскі дэканат I |
Ордэнская прыналежнасць | езуіцкі |
Тып будынка | непарафіяльны касцёл |
Архітэктурны стыль | готыка, барока, класіцызм |
Архітэктар | Іаган Крыштоф Глаўбіц |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | vilnius.lcn.lt/parapijos… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць