Знакі паштовай аплаты Украіны (1998)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зна́кі пашто́вай апла́ты Украі́ны (1998) — пералік (каталог) знакаў паштовай аплаты (паштовых марак), уведзеных у абарачэнне поштай Украіны ў 1998 годзе[1][2][3].
ў 1998 годзе была выпушчана 52 памятныя (камемарацыйныя[Кам 1]) паштовыя маркі. Тэматыка камемарацыйных марак ахоплівала юбілеі выбітных дзеячаў культуры, помнікі архітэктуры Украіны, знамянальныя даты, віды прадстаўнікоў фауны і флоры і іншыя сюжэты. У абарачэнне паступілі маркі наміналам ад 0,10 да 3,00 грыўні[1][2][3].
Паштовыя маркі № 188—193 і 202—208 надрукаваныя банкнотна-манетным дваром Нацыянальнага банка Украіны, а № 183—187, 194—201 і 209—234 — надрукаваныя дзяржаўным прадпрыемствам «Паліграфічны камбінат „Украіна“»[2].