Паштовая марка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пашто́вая ма́рка — спецыяльны знак паштовай аплаты, які выпускаецца і прадаецца нацыянальнымі (і іншымі) паштовымі ведамствамі і які валодае пэўным намінальным коштам (наміналам). Служыць для палягчэння збораў за перасылку прадметаў (адпраўленняў), якія ажыццяўляюцца поштай. Франкіраванне гэтым знакам, г. зн. маркіраванне адпраўлення (налепка на яго маркі), сведчыць аб факце аплаты паслуг паштовага ведамства (найперш — перасылкі і дастаўкі карэспандэнцыі: лістоў, паштовак і г. д.). Паштовыя маркі прызначаны для франкіравання лістоў, таму іх таксама называюць франка-маркамі[1].
Звычайна марка ўяўляе сабой лісток паперы невялікага памеру, пераважна прамавугольнай формы, як правіла, з зубцоўкай і клеем, які наносіцца на адваротны бок. Акрамя наміналу, на марках можа пазначацца найменне паштовай адміністрацыі, якая выпусціла іх; часта на ёй знаходзяцца розныя сімвалы, дэкаратыўныя элементы і малюнкі.
Паштовыя маркі з'яўляюцца прадметам асаблівай галіны калекцыяніравання — філатэліі.