Жадэіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жадэі́т — мінерал з групы піраксенаў, сілікат натрыю і алюмінію NaAl(Si2O6). Упершыню знойдзены ў Бірме і апісаны ў 1863 годзе[1].
Хуткія факты Жадэіт, Формула ...
Жадэіт | |
---|---|
Формула | NaAl(Si2O6) |
Прымесь | Ti, Mn, Mg, Ca, K, H2O |
Сінгонія | манаклінная |
Колер | белы, жоўты, ізумрудна-зялёны, зеленаваты, сінявата-зялёны, чорны |
Колер рысы | белы |
Бляск | шкляны, матавы, тлусты, цьмяны |
Празрыстасць | паўпразрысты |
Цвёрдасць | 6—6,5 |
Спайнасць | сярэдняя |
Злом | ракавісты, няроўны |
Шчыльнасць | 3,25—3,35 г/см³ |
Паказчык пераламлення | nα=1.654—1.673 nβ=1.659—1.679 nγ=1.667—1.693 |
Закрыць
Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Колер белы, жоўты, ізумрудна-зялёны, зеленаваты, сінявата-зялёны, чорны. Колер рысы белы. Шчыльнасць 3,25—3,35 г/см³. Цвёрдасць 6—6,5 па шкале Моаса. Прымесі жалеза, марганцу, магнію, кальцыю, калію, вады.