Гомасексуальнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гомасексуальнасць — сексуальная арыентацыя, якая выяўляецца ў рамантычнай ці сексуальнай цязе, або сексуальных паводзінах паміж асобамі аднаго полу або гендару[1][2][3]. Таксама гэтае паняцце можа адносіцца да самаідэнтыфікацыі чалавека, якая грунтуецца на цязе, звязаных з ёй паводзінах, і далучэнні да супольнасці[en] тых, хто падзяляе тую ж ідэнтычнасць[4][5].
ЛГБТ |
---|
Гомасексуальнасць Бісексуальнасць Гендар · Трансгендарнасць |
Гісторыя ЛГБТ |
Розныя гістарычныя эпохі ЛГБТ-арганізацыі ЛГБТ-правы |
Культура |
ЛГБТ-супольнасць · Камінг-аўт Гомасексуальнасць і рэлігія Квір-даследаванні Гей-квартал · Гейдар · Гей- гімн Сімволіка · Гей-парад · СМІ Травесці · Гей-гульні · Гей-турызм |
Заканадаўства |
Аднаполыя шлюбы і саюзы Усынаўленне Прапаганда гамафобіі Крымінальнае праследаванне Педэрастыя |
Катэгорыі |
Каханне і яго сексуальнае выяўленне паміж асобамі аднаго і таго ж полу вядомае ў большасці культур ад самых ранніх часоў. Аднак, да XIX стагоддзя такія дзеянні і адносіны не разглядаліся як вызначальныя для пэўнага тыпу людзей з выразнай і параўнальна стабільнай сексуальнай арыентацыяй. Першы вядомы выпадак ужывання слова гомасексуал (1869) належыць аўстрыйскаму публіцысту Карлу М. Кертбені. У 1886 г. Рычард Ф. фон Крафт-Эбінг выдаў кнігу «Psychopathia Sexualis», у якой папулярызаваў гомасексуальнасць як паняцце.
З тых часоў гомасексуальнасць стала прадметам шматлікіх даследаванняў і дыскусій. Гомасексуальнасць першапачаткова прымалася за паталогію, але цяпер гомасексуальнасць найчасцей разглядаецца ў кантэксце біялагічных, псіхалагічных, палітычных, гістарычных і культурных варыяцый сексуальнай практыкі і ідэнтычнасці. Паводле меркавання пэўных грамадстваў, гомасексуальнасць ёсць псіхічным захворваннем. Прававое і сацыяльнае становішча людзей, якія практыкуюць аднаполыя сексуальныя стасункі і (або) ідэнтыфікуюць сябе як гомасексуалы (або геі ці лесбіянкі), істотна розніцца ў розных частках свету і застаецца прадметам гарачых дэбатаў.
Гомасексуалы часам робяцца ахвярамі злачынстваў на глебе нянавісці. У некаторых аўтаратырных краінах аднаполае каханне караецца, у тым ліку смяротным пакараннем. Гістарычна гомасексуалы траплялі пад пераслед у многіх краінах, у першую чаргу фашысцкімі, бальшавісцкімі, рэлігійна-фундаменталісцкімі рэжымамі.