Аднаполы шлюб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аднаполы шлюб (таксама сустракаюцца варыянты: гей-шлюб[1][2], лесбі-шлюб[2]) — саюз паміж асобамі аднаго полу, прызнаны заканадаўствам асобнай краіны як «шлюб».
ЛГБТ |
---|
Гомасексуальнасць Бісексуальнасць Гендар · Трансгендарнасць |
Гісторыя ЛГБТ |
Розныя гістарычныя эпохі ЛГБТ-арганізацыі ЛГБТ-правы |
Культура |
ЛГБТ-супольнасць · Камінг-аўт Гомасексуальнасць і рэлігія Квір-даследаванні Гей-квартал · Гейдар · Гей- гімн Сімволіка · Гей-парад · СМІ Травесці · Гей-гульні · Гей-турызм |
Заканадаўства |
Аднаполыя шлюбы і саюзы Усынаўленне Прапаганда гамафобіі Крымінальнае праследаванне Педэрастыя |
Катэгорыі |
Па стане на 2018 год, аднаполы шлюб прызнаны законам у 23 краінах свету, а менавіта ў Аргенціне, Аўстраліі, Аўстрыі, Бельгіі, Бразіліі, Германіі, Даніі, ЗША, Ісландыі, Іспаніі, Ірландыі, Калумбіі, Канадзе, Люксембурзе, Мальце, Нідэрландах, Новай Зеландыі, Нарвегіі, ПАР, Партугаліі, Уругваі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі. Рэгістрацыя аднаполых шлюбаў на рэгіянальным узроўні праводзіцца ў дзвюх краінах свету: Вялікабрытаніі і Мексіцы. Акрамя таго, Арменія, Ізраіль і Эстонія прызнаюць шлюбы аднаполых параў, зарэгістраваныя ў іншых краінах. Аднаполыя шлюбы таксама павінны ў хуткім часе стаць прызнанымі ў Тайвані і Коста-Рыцы.
Упершыню аднаполыя шлюбы былі ўведзены ў 2001 годзе ў Нідэрландах. Варта адрозніваць аднаполы шлюб ад розных формаў аднаполых грамадзянскіх саюзаў, якія ўяўляюць сабой асобны інстытут права і часцяком маюць значныя абмежаванні ў параўнанні са шлюбам. У той жа час аднаполыя шлюбы маюць на ўвазе доступ аднаполых пар да таго ж самага прававога інстытуту шлюбу, які маюць і разнаполыя пары. Пры гэтым вядомы выпадкі, калі на аднаполыя шлюбы таксама накладваюцца некаторыя ўмовы, якія абмяжоўваюць правы аднаполых мужоў у параўнанні з разнаполымі.
Факт рэгістрацыі шлюбу замацоўвае за парай розныя спецыфічныя правы: права на сумесную маёмасць, права на аліменты, правы на спадчыну, сацыяльнае і медыцынскае страхаванне, ільготные падаткаабкладанне і крэдытаванне, права на імя, права не сведчыць у судзе супраць мужа або жонкі, права выступаць даверанай асобай ад імя мужа або жонкі ў выпадку яго недзеяздольнасці па стане здароўя, права на распараджэнне целам мужа або жонкі ў выпадку смерці, права на сумеснае бацькоўства і выхаванне прыёмных дзяцей і іншыя правы, якіх пазбаўлены незарэгістраваныя пары.