Вільнюскі ўніверсітэт
найстарэйшая і найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова Літвы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Віленскі ўніверсітэт, таксама Вільнюскі ўніверсітэт[3] — найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова сучаснай Літоўскай Рэспублікі ў Вільнюсе, адна з найстарэйшых ВНУ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, буйны навуковы цэнтр.
Вільнюскі ўніверсітэт | |
---|---|
літ.: Vilniaus universitetas[1] | |
Заснаваны | 1579 |
Рэктар | Рымвідас Пятраўскас |
Студэнты | 23 517[2] |
Узнагароды | |
Сайт | vu.lt (літ.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт складаюць 12 факультэтаў, 8 інстытутаў, найстарэйшая ў Літве бібліятэка, 3 універсітэцкія шпіталі, астранамічная абсерваторыя, батанічны сад, вылічальны цэнтр і касцёл Святога Яна.
На 1 студзеня 2005 года ў Вільнюскім універсітэце навучалася 22 618 студэнтаў, з якіх 15 789 на дзённым аддзяленні, 6 829 на завочным і вячэрнім. Універсітэт займае некалькі будынкаў і комплексаў будынкаў у розных раёнах Вільнюса і Каўнаса. У Ансамблі Вільнюскага ўніверсітэта ў гістарычным цэнтры горада месцяцца адміністрацыя, бібліятэка, гістарычны, філалагічны і філасофскі факультэты.