Брандэнбург (правінцыя)
правінцыя Прусіі (1815—1947) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Брандэнбург (ням.: Brandenburg) — правінцыя каралеўства Прусія і Вольнай дзяржавы Прусія. З’яўляючыся калыскай прускай дзяржавы, Брандэнбургскае курфюрства афіцыйна стала правінцыяй Прусіі толькі пасля распаду Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1806 годзе. У 1815 годзе ў выніку прускіх адміністрацыйных рэформ правінцыя была рэарганізавана і атрымала новыя граніцы. Пасля 1945 года большая частка Брандэнбурга была перададзена Польшчы. На астатняй тэрыторыі ў 1947 годзе была створана зямля Брандэнбург.
Хуткія факты Брандэнбург Brandenburg, Даведкавая інфармацыя ...
Брандэнбург Brandenburg | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
Брандэнбург у граніцах 1815 года |
||||
Даведкавая інфармацыя | ||||
Сталіца |
Патсдам (1815—1827), Берлін (1827—1843), Патсдам (1843—1918), Берлін (1918—1946) |
|||
Плошча | 38 274 км² (1939)[1] | |||
Насельніцтва | 3 007 933 чал. (1939)[1] |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Брандэнбург.