Вольная дзяржава Прусія
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прусія (значэнні).
Вольная дзяржава Прусія (ням.: Freistaat Preußen) — нямецкая дзяржава, створаная ў 1918 годзе, пасля ліквідацыі каралеўства Прусія па выніках Першай сусветнай вайны. З’яўлялася найбуйнейшай зямлёй Германіі ў перыяд Веймарскай рэспублікі, уключаючы ў свой склад 5/8 тэрыторыі і насельніцтва краіны.[1] Тэрмін «вольная дзяржава» у гэтым выпадку з’яўляецца сінонімам і заменай раманскага слова «рэспубліка», якое асацыявалася з французскай мовай і тым самым выклікала негатыўныя асацыяцыі з Францыяй. Адміністрацыйная адзінка была скасавана ў 1935 годзе, хоць пасада прэм’ер-міністра Прусіі, якую займаў Герман Герынг, існавала да 1945 года.
Хуткія факты Вольная дзяржава Прусія, < 1918 — 1935 ...
Скасаваная федэратыўная адзінка | |||||
Вольная дзяржава Прусія | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Freistaat Preußen | |||||
|
|||||
Гімн: Heil dir im Siegerkranz[d] | |||||
|
|||||
1918 — 1935
|
|||||
Сталіца | Берлін | ||||
Мова(ы) | нямецкі (афіцыйны) | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Рэлігія | пратэстанцтва, каталіцтва | ||||
Грашовая адзінка |
папяровая марка (1919—1923) рентная марка (з 1923) рэйхсмарка (1924—1935) |
||||
Плошча | 292,695.36 км² (1925 год) | ||||
Насельніцтва | 38,175,986 чал. (1925 год)[1] | ||||
Форма кіравання | парламенцкая рэспубліка | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Прэм'ер-міністр | |||||
• 1918 | Фрыдрых Эберт | ||||
• 1920—1932 | Ота Браўн | ||||
Рэйхсштатгальтар | |||||
• 1933-1935 | Адольф Гітлер | ||||
Міністр-прэзідэнт | |||||
• 1933-1935 (фармальна да 1945) | Герман Герынг | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць