Архітэктура Сербіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Захаваліся рэшткі старажытна-рымскіх паселішчаў, напрыклад, Сінгідунум (цяпер Бялград). Унікальны помнік візантыйскага горадабудаўніцтва — рэшткі г. Юсцініяна-Прыма (руск.) (бел. (Царычын-Град).
У архітэктуры XII—XIV стст. сфарміравалася т.зв. школа Рашкі (руск.) (бел.. Манастыры і храмы будавалі з каменю, часам з мармуровай абліцоўкай, паводле візантыйскай кампазіцыйнай схемы ў спалучэнні з раманскімі аркатурнымі паясамі, перспектыўнымі парталамі (цэрквы Успення Багародзіцы ў манастыры Студзеніца, Пантакратара ў манастыры Дзечані (руск.) (бел., Святой Тройцы ў манастыры Сопачані).
- Царква Успення Багародзіцы ў Студзеніцы
- Царква Пантакратара ў манастыры Вісакі Дзечані
- Царква Святой Тройцы ў манастыры Сопачані
У XIV ст. склалася т.зв. косава-метахійская школа, для якой характэрны крыжова-купальныя храмы з каменю і цэглы (царква Дабравешчання ў манастыры Грачаніца (руск.) (бел.). У другой палове XIV ст. пад турэцкім уплывам у даліне р. Ігарава сфарміравалася т.зв. мараўская школа (руск.) (бел., у якой традыцыі сербскага дойлідства набылі арыгінальную перапрацоўку, пашырыліся бясстоўпныя (царква Святога Стэфана, ці т.зв. Лазарыца (серб.) (бел. ў Крушавацы) і 4-стоўпныя крыжова-купальныя храмы з апсідамі па трох баках крыжа (царква ў манастыры Раваніца (руск.) (бел.). У XIV—XV стст. будавалі крэпасці з масіўнымі зубчастымі сценамі і велічнымі вежамі. У раўнінных раёнах яны мелі рэгулярны (Смедарава (руск.) (бел.), у горных — ірэгулярны (Звечан (руск.) (бел. і Магліч (руск.) (бел. у даліне р. Ібар) планы. Гарады з радыяльнай планіроўкай забудоўвалі драўлянымі, саманнымі і каменнымі дамамі.
- Царква ў манастыры Грачаніца
- Лазарыца ў Крушавацы
- Царква ў манастыры Раваніца
- Вежы Смедараўскай крэпасці
- Малы Град Смедараўскай крэпасці
- Крэпасць Звечан
- Крэпасць Магліч
З другой паловы XV ст. ў час турэцкага панавання пашыраны мячэці, мінарэты, лазні, караван-сараі, дамы т.зв. балканскага тыпу з выступаючымі верхнімі паверхамі, эркерамі, галерэямі.
З пачатку XVIII ст. ў культурным цэнтры Сербіі — вобласці Ваяводзіна будаўніцтва вялося ў стылях барока і класіцызму (Нові-Сад, Срэмскі-Карлаўцы і інш.). З 1850-х гг. будавалі ў духу еўрапейскай эклектыкі (Народны тэатр і Стары палац (руск.) (бел. у Бялградзе), у пачатку XX ст. — у стылях мадэрн і неавізантыйскім (арх. А. Стэванавіч (серб.) (бел., Н. Нестаравіч (серб.) (бел.).
- Плошча Свабоды ў Нові-Садзе
- Нацыянальны тэатр у Бялградзе
- Стары палац у Бялградзе
- Будынак Нацыянальнага музея Сербіі ў Бялградзе
У канцы 1930-х г. сцвердзіўся функцыяналізм (арх. Н. Добравіч, Д. Брашаван (серб.) (бел.). Архітэктура краіны моцна пашкоджана ў Другую сусветную вайну. У пасляваенны час распрацаваны планы будаўніцтва і рэканструкцыі гарадоў, срод якіх генплан развіцця Бялграда (1947—1950, арх. Добравіч інш.). У 1960 годзе заснаваны Саюз архітэктараў Сербіі.
Сучасная архітэктура адметная свабоднай і выразнай планіроўкай жылых комплексаў, імкненнем да пластычнай выразнасці, выкарыстання фактурных кантрастаў — неапрацаваных бетону і каменю, цэглы з дэталямі з металу і шкла, паліхромных мазаік (новыя раёны Бялграда, Ужыцаў, Чачака). Пашыраецца выкарыстанне традыцый народнай архітэктуры, дасягненні ў галіне сінтэзу мастацтваў (мемарыяльныя ансамблі Б. Багданавіча (руск.) (бел.).