шведскі музычны квартэт / From Wikipedia, the free encyclopedia
ABBA — шведскімузычныквартэт, які названы па першых літарах імёнаў выканаўцаў (Agnetha, Björn, Benny, Anni-Frid). Створаны ў 1972. З’яўляецца адным з найбольш паспяховых калектываў за ўсю гісторыю папулярнай музыкі. Самая вядомая група, створаная ў Скандынавіі. Квартэт займаў першыя месцы ў сусветных чартах з сярэдзіны 1970-х да пачатку 1980-х гадоў. Яны засталіся ў плэй-лістах радыёстанцый, і іх альбомы працягваюць прадавацца па сённяшні дзень. Запісы групы па ўсім свеце былі прададзеныя тыражом больш за 350 мільёнаў.