Эліністычны Егіпет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эліністычны Егіпет, або Егіпет Пталамеяў (332 да н.э. — 30 да н.э.) — эліністычная дзяржава, утвораная на тэрыторыі Егіпта пасля распаду дзяржавы Аляксандра Македонскага. Сталіцай Эліністычнага Егіпта стаў заснаваны Аляксандрам горад Александрыя (Егіпецкая) у дэльце Ніла, які стаў адным з асноўных цэнтраў грэчаскай эліністычнай культуры. Першы кіраўнік дзяржавы, дыядох Пталамей I, выкарыстоўваў мясцовыя традыцыі, якія захаваліся ад дынастычнага перыяду, для замацавання сваёй улады і заснаваў дынастыю Пталамеяў. Эліністычны Егіпет праіснаваў да рымскага заваявання ў 30 годзе да н.э., пасля чаго стаў правінцыяй у складзе Рымскай імперыі.
Хуткія факты Эліністычны Егіпет, Дата заснавання / стварэння ...
Эліністычны Егіпет | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 305 да н.э. |
Кантынент | Афрыка |
Сталіца | |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Паўночная Афрыка |
Мяжуе з | Hasmonean Kingdom[d] |
Пераемнік | Рымскі Егіпет |
Дата спынення існавання | 30 да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць