Дыядохі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыядо́хі (стар.-грэч.: διάδοχος — пераемнік) — вайскаводы Аляксандра Вялікага, якія пасля яго смерці ў 323 годзе да н.э., у выніку доўгіх войн, што зацягнуліся да 301 года да н.э., падзялілі паміж сабой яго імперыю; наступствам падзелу было з’яўленне дзяржаў Сірыя, Эліністычны Егіпет, Віфінія, Пергам і Македонія.
Найбольш вядомы з дыядохаў Антыгон I Аднавокі і яго сын Дэметрый Паліяркет, Антыпатр са сваім сынам Касандрам, Пталамей, Селеўк, Лісімах і Эўмен.
Паміж імі ўзнікла крывавая барацьба, якая доўжылася 22 гады і скончылася рашучай бітвай пры Іпсе (301 год да н.э.), у якой загінуў Антыгон. Гэты час вядомы ў гісторыі пад назвай эпохі дыядохаў. Следствам гэтай барацьбы стала ўзнікненне новай сістэмы дзяржаў, у якую ўвайшлі ўсе землі ад Адрыятычнага мора да Інда.