Шанхай Мастэрс 2015 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шанха́й Ма́стэрс 2015 (англ.: Shanghai Masters 2015, таксама вядомы як Bank of Communications Shanghai Masters 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 20 верасня 2015 года на Шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў дзявятым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. Bank of Communications у пяты раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £465,200 (на £15,200 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца.
Шанхай Мастэрс 2015 | |
Сезон | 2015/2016 |
---|---|
Тэрміны | 14 — 20 верасня 2015 |
Арэна | Шанхайская гранд-сцэна |
Горад | Шанхай |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Bank of Communications |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £465,200 |
Прызавыя пераможцы | £85,000 |
Мінулы чэмпіён | Сцюарт Бінэм |
Фінал | |
Пераможца | Кайрэн Уілсан |
Фіналіст | Джад Трамп |
Лік | 10:9 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 40 (+96) |
Колькасць матчаў | 37 (+95) |
Колькасць фрэймаў | 272 (+690) |
Колькасць соценных серый | 23 (+47) |
Найвышэйшая серыя | 140 (Лука Брэсэль) (кваліфікацыя: 140 (Цаа Юйпэн)) |
←2014 ● Шанхай Мастэрс ● 2016→ | |
Снукерны сезон 2015/2016 | |
←Чэмпіянат свету па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі |
Адкрыты чэмпіянат Рура→ |
Турнір уключаў у сябе чатыры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзілі на працягу пяці дзён з 5 па 9 жніўня 2015 года на арэне Метрадром у Барнслі, Англія, і ў якіх гулялі 112 удзельнікаў (101 прафесіянальны снукерыст і 11 аматараў). 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў і 8 уладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць васьмярых ігракоў, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 32 снукерысты гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. У ўайлдкард раўндзе і першых двух раўндах асноўнай сетцы на Шанхайскай гранд-сцэне выкарыстоўвалася чатыры гульнявыя сталы, у чвэрцьфіналах — два, а ў паўфіналах і фінале — адзін.
Толькі адзін з васьмі кітайскіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард, Фан Сюнмань, прайшоў у 1/16 фіналу турніру, дзе саступіў чэмпіёну свету Сцюарту Бінэму (2:5). Лідар сусветнага рэйтынгу Марк Сэлбі зняўся з Шанхай Мастэрс у сувязі з уласнымі абставінамі. Толькі сем гульцоў з топ-16 прайшлі ў другі раўнд плэй-оф спаборніцтва і толькі пяцёра з іх дайшлі да чвэрцьфіналу. Леташні пераможца турніру Сцюарт Бінэм дайшоў да паўфіналу, але саступіў фіналісту розыгрышу 2012 года Джаду Трампу з лікам 3:6. 53-ці сеяны Шанхай Мастэрс Кайрэн Уілсан, які да гэтага не праходзіў далей за 1/4 фіналу рэйтынгавага турніру, разграміў у паўфінальным паядынку леташняга фіналіста спаборніцтва Марка Алена з Паўночнай Ірландыі з лікам 6:1 і стаў другім фіналістам Шанхай Мастэрс 2015, упершыню патрапіўшы ў рэйтынгавы фінал. Такім чынам, турнір стаў другім запар спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню ў Кітаі, у фінал якога прайшоў снукерыст, які не ўваходзіў у топ-50 снукерыстаў свету (у фінал адкрытага чэмпіянату Кітая ў красавіку 2015 года патрапіў 60-ы сеяны Гэры Уілсан). Найвышэйшую серыю ў асноўнай стадыі турніру, 140 ачкоў, зрабіў Лука Брэсэль з Бельгіі ў матчы 1/16 фіналу супраць Марка Алена.
Пераможцам турніру стаў 23-гадовы Кайрэн Уілсан, які ішоў наперадзе ў фінальным матчы з лікам 6:3 пасля першай сесіі і пазней 8:4, пасля чаго дазволіў Трампу давесці паядынак да вырашальнай партыі, аднак выйграў яе паспяховай атакай і выйграў свой першы прафесійны тытул у кар'еры. На сваім шляху да тытула Уілсан прайшоў тры кваліфікацыйныя раўнды, пасля чаго перайграў Вана Юйчэня ў уайлдкард раўндзе (5:1), Джо Пэры (5:2), Майкла Холта (5:1), Дзіна Цзюньхуэя з Кітая (5:4), Марка Алена ў паўфінальным матчы (6:1) і Джада Трампа ў напружаным фінальным паядынку (10:9). Такім чынам, Кайрэн Уілсан, які меў 54-ы нумар у сусветным рэйтынгу, стаў адным з самых нізкарэйтынгавых пераможцаў спаборніцтваў рэйтынгавага ўзроўню ў гісторыі. Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла яго ўздыму ў рэйтынгу на 32 пазіцыі — з 54-й на 22-ю.