Царква Святога Мікалая (Стакгольм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Святога Мікалая (шведск.: Sankt Nikolai kyrka, а таксама шведск.: Storkyrkan — Стурчурка, Вялікая царква) — кафедральны сабор Стакгольма (з 1942 года), галоўны сабор Стакгольмскай дыяцэзіі і найстарэйшая царква гістарычнага цэнтра Стакгольма.
Хуткія факты Царква Святога Мікалая, Краіна ...
Царква Швецыі | |
Царква Святога Мікалая | |
---|---|
Sankt Nikolai kyrka | |
| |
59°19′33″ пн. ш. 18°04′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Швецыя |
Горад | Стакгольм |
Канфесія | Царква Швецыі |
Епархія | Дыяцэзія Стакгольма |
Архітэктурны стыль | Цагляная готыка |
Першае згадванне | 1279 |
Дата заснавання | XIII стагоддзе |
Будаўніцтва | 1200-я — 1306[1] 1736—42 |
Статус | Кафедральны сабор Стакгольма |
Вышыня | 66 м |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | stockholmsdomkyrkoforsamling.se/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Будынак уяўляе сабою ўзор шведскай неагатычнай архітэктуры з элементамі цаглянай готыкі ва ўнутранай архітэктуры сабора. Размешчаны побач з Каралеўскім палацам, сабор выходзіць усходнім фасадам на Каралеўскую плошчу, адначасова замыкаючы з захаду вуліцу Слотсбакен. Вуліцы Стурчуркубрынкен, Чэларгрэнд і Трэнгсунд праходзяць на поўначы і захадзе ад будынка. На поўдзень ад царквы размешчаны будынак Стакгольмскай фондавай біржы.