Уільям Томсан (лорд Кельвін)
брытанскі фізік / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Томсан.
Уіяльям Томсан, лорд Кельвін (англ.: William Thomson, 1st Baron Kelvin; 26 чэрвеня 1824, Белфаст, Паўночная Ірландыя — 17 студзеня 1907, Ларгс, Шатландыя) — брытанскі фізік.
Хуткія факты Уільям Томсан, лорд Кельвін, Дата нараджэння ...
Закрыць
Пасля заняткаў па матэматыцы пад кіраўніцтвам свайго бацькі, прафесара матэматыкі Дж. Томсана ў 1841 годзе — студэнт Кембрыджскага ўніверсітэта. З 1846 па 1899 гады — загадчык кафедры фізікі ўніверсітэта Глазга.
У 1890—1895 гады Уільям Томсан — прэзідэнт Лонданскага Каралеўскага таварыства. Тытул лорда Кельвіна атрымаў за навуковыя заслугі ў 1892 годзе.
Лорд Кельвін адзін з першапачынальнікаў тэрмадынамікі, аўтар грунтоўных прац, звязаных з другім пачаткам тэрмадынамікі і яго скарыстаннем ў дачыненні да канкрэтных фізічных праблем.