Баварская акадэмія навук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Баварская акадэмія навук (ням.: Bayerische Akademie der Wissenschaften, скар. BAdW) — грамадская некамерцыйная арганізацыя, галоўны навукова-даследчы цэнтр Баварыі, член Саюза Акадэмій навук Германіі. Размешчана ў Мюнхене, у былым каралеўскім палацы.
У 2009 годзе акадэмія налічвала 157 правадзейных членаў і 156 членаў-карэспандэнтаў. Акадэмія мае адзім з найбуйнейшых вылічальных цэнтраў Германіі, пры ёй працуе інстытут вывучэння звышнізкіх тэмператур.