Кембрыджскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кембрыджскі ўніверсітэт (англ.: Univérsity of Cámbridge, лац.: Universitas Cantabrigiensis) — па часу заснавання другі ўніверсітэт у Вялікабрытаніі пасля Оксфардскага і чацвёрты ў свеце; адзін з «старадаўніх універсітэтаў Вялікай Брытаніі і Ірландыі, адзін з найбольш вядомых універсітэтаў свету, член элітнай Групы Расэл.
Ке́мбрыджскі ўніверсітэт | |
---|---|
University of Cámbridge | |
Арыгінальная назва | University of Cámbridge |
Міжнародная назва | лац.: Universitas Cantabrigiensis |
Дэвіз | лац.: Hinc lucem et pocula sacra, «Ад гэтага месца мы набываем асветніцтва і каштоўныя веды» |
Заснаваны | 1209 |
Тып | публічны |
Прэзідэнт | Філіп, герцаг Эдынбургскі |
Студэнты | 18 396[1] |
Размяшчэнне | г. Кембрыдж, графства Кембрыджшыр, Англія, Вялікабрытанія. |
Юрыдычны адрас | University of Cambridge, The Old Schools, Trinity Lane, Cambridge CB2 1TN, UK |
Сайт | cam.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт вырас са збору вучоных людзей горада Кембрыджа, які быў створаны, мяркуючы па летапісах, у 1209 годзе навукоўцамі, якія пакінулі горад Оксфард з-за таго, што Оксфардскі студэнт забіў жыхарку горада. Універсітэты Кембрыджа і Оксфарда часта разам называюць «Оксбрыдж».
Сярод людзей, якія так ці інакш звязаныя з Кембрыджскім універсітэтам, 87 нобелеўскіх лаўрэатаў — па гэтым паказчыку ён займае адно з першых месцаў сярод вышэйшых навучальных устаноў свету.