Украінская мова
усходнеславянская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Украі́нская мо́ва (укр.: українська мова, IPA: [ukrɑˈjɪɲsʲkɑ ˈmɔwɑ], гістарычныя назвы — рус[ь]кая, русінская[12][13][14]) — нацыянальная мова ўкраінцаў. Адносіцца да усходнеславянскай групы славянскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і. Колькасць носьбітаў — каля 45 млн, большасць з якіх жыве ва Украіне. З’яўляецца дзяржаўнай мовай ва Украіне[15], адна з дзяржаўных у Прыднястроўі і ў Рэспубліцы Крым. Распаўсюджаная таксама ў Беларусі[16], Малдове[17][18], Польшчы[19], Расіі[20][21], Румыніі[22], Славакіі[23], Германіі, Чэхіі, Казахстане[24], Аргенціне, Бразіліі, Вялікабрытаніі[25], Канадзе[26], ЗША[27] і іншых краінах, дзе жывуць украінцы. Украінскай мовай у свеце карыстаюцца ад 41 да 45 млн чалавек, яна з’яўляецца другой або трэцяй славянскай мовай па колькасці носьбітаў (пасля рускай і, магчыма, польскай) і ўваходзіць у трэці дзясятак распаўсюджаных моў свету[З 4].
Украінская мова | |
---|---|
Саманазва | українська мова |
Краіны | Украіна, Расія, Беларусь, Польшча, Малдова, Славакія, Румынія, Казахстан |
Рэгіёны | Усходняя Еўропа |
Афіцыйны статус |
Украіна
Польшча[4] |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Нацыянальная акадэмія навук Украіны: Інстытут украінскай мовы, Украінскі моўна-інфармацыйны фонд, Інстытут мовазнаўства імя А. А. Патэбні |
Агульная колькасць носьбітаў | |
Статус | у бяспецы[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | кірыліца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | укр 720 |
ISO 639-1 | uk |
ISO 639-2 | ukr |
ISO 639-3 | ukr |
WALS | ukr |
Ethnologue | ukr |
Linguasphere | 53-AAA-ed |
ABS ASCL | 3403 |
IETF | uk |
Glottolog | ukra1253 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Навука пра ўкраінскую мову завецца лінгвістычнай украіністыкай (укр.) (бел. або ўкраіназнаўствам (укр.) (бел..
Для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўваюць адаптаваную кірыліцу (т. зв. «гражданка»), зрэдку — лацініцу ў розных варыянтах. Правілы ўкраінскай мовы рэгулюе Нацыянальная акадэмія навук Украіны, у прыватнасці Інстытут украінскай мовы НАН Украіны (укр.) (бел. (гісторыя, граматыка, лексікалогія, тэрміналогія, анамастыка, стылістыка і культура маўлення, дыялекталогія, сацыялінгвістыка), Украінскі моўна-інфармацыйны фонд НАН Украіны (укр.) (бел. (камп’ютарная лінгвістыка, слоўнікі), Інстытут мовазнаўства імя А. А. Патэбні НАН Украіны (укр.) (бел. (украінская мова ў сувязях з іншымі мовамі).
Штогод 27 кастрычніка ва Украіне адзначаецца Дзень украінскага пісьменства і мовы. У гэты дзень праходзіць штогадовы флэш-моб — Усеўкраінская радыёдыктоўка нацыянальнай еднасці (укр.) (бел. — акцыя Украінскага радыё (укр.) (бел., якая аб’ядноўвае ўкраінцаў усяго свету вакол украінскай мовы.