Прыднястроўе
краіна і непрызнаная дзяржава ва Усходняй Еўропе, якая абвясціла незалежнасць ад Малдаўскай ССР у 1990 годзе ў якасці саюзнай рэспублікі ў с / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыднястроўе (малд.: Нистрения, руск.: Приднестровье, укр.: Придністров'я) — непрызнанае міжнароднай супольнасцю дзяржаўнае ўтварэнне ва Усходняй Еўропе са спрэчным статусам. Незалежнасць ПМР не прызнана замежнымі краінамі, акрамя дзяржаў Супольнасці за дэмакратыю і права народаў, аднак некаторыя ўрады прызнаюць органы ўлады Прыднястроўя законнымі прадстаўнікамі насельніцтва, якія маюць паўнамоцтвы на вядзенне перамоў ад яго імя. Унутры Прыднястроўя яно мае статус «дзяржавы на шляху да прызнання». Паводле Малдовы рэспубліка ўваходзіць у яе склад як Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе.
| |||||
Гімн: «Мы славим тебя, Приднестровье» | |||||
Дата заснавання | 2 верасня 1990 | ||||
Абвяшчэнне незалежнасці | 25 жніўня 1991 (ад Малдовы) | ||||
Дыпламатычнае прызнанне | Абхазія Нагорны Карабах Паўднёвая Асеція | ||||
Афіцыйныя мовы | Руская, малдаўская (кірыліца), украінская | ||||
Сталіца | Ціраспаль | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Ціраспаль, Бендэр, Рыбніца | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Старшыня Урада | Вадзім Краснасельскі Аляксандр Мартынаў | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 4.163 км² 2,35 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2012) • Перапіс (2004) • Шчыльнасць | 517.963 чал. 555.347 чал. 124,6 чал./км² | ||||
Валюта | Прыднястроўскі рубель | ||||
Тэлефонны код | +373 5 і +373 2 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
Прыднястроўе мяжуе з Малдовай (411 км) на захадзе, ў асноўным па р. Днестр, і з Украінай (405 км) на ўсходзе. Выхада да Сусветнага акіяна не мае.