Тытан (спадарожнік)
спадарожнік Сатурна / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыта́н (стар.-грэч.: Τιτάν) — найбуйнейшы спадарожнік Сатурна, другі па велічыні спадарожнік у Сонечнай сістэме (пасля спадарожніка Юпітэра Ганімеда), з'яўляецца адзіным, акрамя Зямлі, целам у Сонечнай сістэме, для якога даказана існаванне вадкасці на паверхні[7][8], і адзіным планетным спадарожнікам, у якога ёсць шчыльная атмасфера.
Тытан | |
---|---|
спадарожнік Сатурна | |
| |
Тытан у натуральных колерах (здымак «Касіні») |
|
Гісторыя адкрыцця | |
Першаадкрывальнік | Хрысціян Гюйгенс |
Дата адкрыцця | 25 сакавіка 1655 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 1 221 870 км[1] |
Эксцэнтрысітэт | 0,0288[1] |
Перыяд абарачэння | 15,945 дня[1] |
Нахіл арбіты | 0,34854°[1] |
Даўгата ўзыходнага вузла | 28,758[1] ° |
Аргумент перыцэнтра | 179,920[1] ° |
Сярэдняя анамалія | 163,308[1] ° |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 5152 км[2] |
Плошча паверхні | 83 млн км²[2] |
Маса | 1,3452×1023 кг[2] |
Шчыльнасць | 1,8798 г/см³[2] |
Паскарэнне свабоднага падзення | 1,352 м/с² |
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі | сінхроннае вярчэнне адносна Сатурна |
Нахіл восевага вярчэння | адсутнічае |
Альбеда | 0,22[3] |
Тэмпература паверхні | 93,7 К (−179,5 °C)[4] |
Атмасфера | азот — 98,4%, метан — 1,6%; ціск — 146,7 кПа[5][6] |
Тытан стаў першым вядомым спадарожнікам Сатурна — у 1655 годзе яго выявіў галандскі астраном Хрысціян Гюйгенс[9].
Дыяметр Тытана — 5152 км, гэта на 50% больш, чым у Месяца, пры гэтым Тытан на 80% большы за спадарожнік Зямлі па масе. Тытан таксама большы памерамі за планету Меркурый, хоць і саступае ёй па масе. Сіла цяжару на ім складае прыблізна адну сёмую зямной. Маса Тытана складае 95% масы ўсіх спадарожнікаў Сатурна.
Паверхня Тытана ў асноўным складаецца з вадзянога лёду і асадкавых арганічных рэчываў, геалагічна маладая, у асноўным роўная, за выключэннем невялікай колькасці горных утварэнняў і кратараў, а таксама некалькіх крыявулканаў. Шчыльная атмасфера навакол Тытана доўгі час не дазваляла ўбачыць паверхню спадарожніка аж да прыбыцця апарата «Касіні-Гюйгенс» у 2005 годзе.
Атмасфера пераважна складаецца з азоту, таксама прысутнічае невялікая колькасць метану і этану, якія ўтвараюць воблакі, якія з'яўляюцца крыніцай вадкіх і, магчыма, цвёрдых ападкаў. На паверхні ёсць метан-этанавыя азёры і рэкі. Ціск ля паверхні прыкладна ў 1,5 разы перавышае ціск зямной атмасферы. Тэмпература каля паверхні — мінус 170—180 °C.
Нягледзячы на нізкую тэмпературу, Тытан супастаўляецца з Зямлёй на ранніх стадыях развіцця, і нельга выключаць, што на спадарожніку магчыма існаванне простых форм жыцця, у прыватнасці, у падземных вадаёмах, дзе ўмовы могуць быць больш камфортнымі, чым на паверхні[10][11].