Руны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ру́ны — пісьменнасць старажытных германцаў. Ужывалася з I—II па XII стагоддзе на тэрыторыі сучасных Даніі, Швецыі і Нарвегіі, па X—XIII стагоддзе ў Ісландыі і Грэнландыі, а ў шведскай правінцыі Даларна аж да XIX стагоддзя.
Хуткія факты Руны, Тып пісьма ...
Руны | |
---|---|
|
|
Тып пісьма | кансанантна-вакалічнае пісьмо |
Мовы | старажытнагерманская[1], старажытнаскандынаўская, англасаксонская, старажытнаісландская, шведская |
Тэрыторыя | ад Паўночнай Еўропы і Грэнландыі да Балканскага паўвострава і Малой Азіі (надпіс у Сафійскім саборы ў Канстанцінопалі) |
Гісторыя | |
Месца ўзнікнення | Паўночная і Заходняя Еўропа |
Дата стварэння | I стагоддзе н.э. |
Перыяд | I—XIX стагоддзя |
Паходжанне | |
Развілася ў | гоцкае пісьмо, лацінская літара Þ |
Роднасныя | агамічнае пісьмо |
Уласцівасці | |
Статус | дэшыфравана |
Напрамак пісьма | злева направа ці бустрафедон |
Знакаў | першапачаткова 24, у пазнейшых варыянтах ад 16 да 33 |
Дыяпазон Юнікода | 16A0 — 16F0 |
ISO 15924 | Runr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Пасля прыняцця хрысціянства ў краінах Паўночнай Еўропы руны як пісьменнасць былі выцеснены лацініцай. Сам тэрмін «руны» мае сувязь са старажытнагерманскім коранем run («тайна»). Усяго вядома каля 5000 рунічных надпісаў, большая частка была знойдзена ў Швецыі. Акрамя таго, у сярэдневяковай Еўропе існавалі рунічныя календары[2][3][4].