Старажытнаскандынаўская мова
мова паўночнагерманскай (скандынаўскай) групы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Старажытнаскандынаўская мова — вымерлая мова скандынаўскай групы, на якой размаўляла насельніцтва Скандынавіі і каланізаваных вікінгамі тэрыторый прыкладна да 1300 года. Протаскандынаўская развілася ў старажытнаскандынаўскую да 8 стагоддзя, а старажытнаскандынаўская пачала развівацца ў сучасныя скандынаўскія мовы ў сярэдзіне-канцы 14 стагоддзя, у якім і скончылася існаванне старажытнаскандынаўскай мовы. Гэтыя даты, аднак, не канчатковыя, паколькі пісьмовая старажытнаскандынаўская шырока выкарыстоўваўся і ў 15 стагоддзі.
Старажытнаскандынаўская мова | |
---|---|
Саманазва | dǫnsk tunga, norrœnt mál |
Краіны | |
Рэгіёны | Скандынавія, Шатландыя, Ірландыя, Уэльс, в. Мэн, Нармандыя, Вінланд, Волга і краіны паміж імі |
Статус | вымерла |
Вымерла | пісьмовая мова выкарыстоўвалася аж да 15 ст. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо, руны і Younger Futhark[d] |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | non |
ISO 639-3 | non |
LINGUIST List | non |
IETF | non |
Glottolog | oldn1244 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
У старажытнаскандынаўскім вылучалася тры асноўныя дыялекты: усходні, заходні і старажытнагутнійскі. Усходні і заходні дыялекты фарміравалі дыялектны кантынуум без выразнай геаграфічнай мяжы. Так, напрыклад, рысы, характэрныя для ўсходняга дыялекту, знойдзены ва ўсходняй Нарвегіі, хоць старажытнанарвежская была адным заходніх дыялектаў. І наадварот, рысы, характэрныя для заходніх дыялектаў, знойдзены ў Швецыі. На тэрыторыі сучасных Даніі і Швецыі большасць размаўляла на ўсходнім дыялекце. Старажытнагутнійскую часам прылічваюць да ўсходніх дыялектаў, хоць у ёй можна знайсці і ўласныя рысы, не характэрныя для двух іншых дыялектаў.
У 12 ст. ісландскі збор законаў Граўгаўс (ісл.: Grágás — «Шэрая гусь») паведамляе, што шведы, нарвежцы, даны і ісландцы размаўляюць на адной мове, dǫnsk tunga («дацкая мова»; носьбіты ўсходняга дыялекту сказалі б dansk tunga). Іншай назвай, якая выкарыстоўвалася звычайна менавіта для абазначэння заходняга дыялекту, была назва norrœnt mál («паўночная мова»). Старажытнаскандынаўская развілася ў сучасныя скандынаўскія мовы (ісландскую, фарэрскую, нарвежскую, дацкую і шведскую), і нават нягледзячы на тое, што цяпер гэта асобныя мовы, паміж носьбітамі існуе ўзаемапаразуменне.