Роза Люксембург
From Wikipedia, the free encyclopedia
Роза Люксембу́рг (ням.: Rosa Luxemburg, польск.: Róża Luksemburg; сапраўднае імя — Разалія Люксенбург; псеўд. Róża Kruszyńska, Maciej Rózga, Spartakus, 5 сакавіка 1871 — 15 студзеня 1919) — нямецкая рэвалюцыянерка польска-яўрэйскага паходжання. Яна была паслядоўнай актывісткай Сацыял-дэмакратыі каралеўства Польшчы і Літвы, Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі і Камуністычнай партыі Германіі.
Роза Люксембург | |
---|---|
ням.: Rosa Luxemburg | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Rosalia Luxenburg (Разалія Люксенбург) |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1871(1871-03-05)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1919(1919-01-15)[4][1][…] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук |
Веравызнанне | атэізм |
Партыя |
|
Род дзейнасці | палітык, філосаф, рэвалюцыянерка, эканаміст, журналістка, рэдактар, палітычны тэарэтык, батанічны калекцыянер |
Бацька | Эліяш Люксенбург (1830—1900) |
Маці | Ліне Левенштэйн (1835—1897) |
Муж | Густаў Любек (фіктыўны шлюб) |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адна з найболей уплывовых дзеячаў нямецкай і еўрапейскай рэвалюцыйнай левай сацыял-дэмакратыі. Брала ўдзел у працы кружка польскіх палітычных эмігрантаў, які стаяў ля вытокаў рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыі Польшчы, вяла змаганне супраць нацыяналізму Польскай сацыялістычнай партыі (ППС). За антываенную агітацыю ў гады Першай сусветнай вайны падпала пад рэпрэсіі — сумарны тэрмін, праведзены ў турмах, склаў каля 4 гадоў. Адна з заснавальнікаў антываеннага Саюза Спартака і Камуністычнай партыі Германіі. Схоплена і забіта разам з патужнікам па партыі Карлам Лібкнехтам пасля падаўлення паўстанні берлінскіх працоўных у студзені 1919 года[6].