Атэізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Атэізм (ад стар.-грэч.: ἄθεος — адмаўленне бога, бязбожны) — адмаўленне існавання якіх-небудзь звышнатуральных сіл, напрыклад, бога, багоў, духаў і іншых нематэрыяльных істот, ці адсутнасць веры ў іх існаванне.[1][2]
Многія з тых, хто лічыць сябе атэістамі, скептычна ставяцца да ўсіх звышнатуральных істот, паказваючы на адсутнасць эмпірычных сведчанняў іх існавання. Іншыя прыводзяць довады на карысць атэізму, абапіраючыся на філасофію, сацыялогію або гісторыю. Хаця многія, якія лічаць сябе атэістамі, з’яўляюцца прыхільнікамі свецкіх філасофіі, такіх як гуманізм і натуралізм, не існуе адзінай ідэалогіі або шаблона паводзінаў, якія ўласцівы ўсім атэістам.
Тэрмін атэізм з’явіўся як прыніжальны эпітэт, прымяняўся да любога чалавека або вучэння, які знаходзіўся ў канфлікце з устаноўленай рэлігіяй. І толькі пазней гэтае слова стала азначаць пэўную філасофскую пазіцыю. З распаўсюджваннем свабоды перакананняў, свабоды думкі, навуковага скептыцызму і крытыкі рэлігіі, гэты тэрмін стаў набываць больш канкрэтнае значэнне і пачаў выкарыстоўвацца атэістамі для самапазначэння.