Пратэсты ў ЗША (2020)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пратэсты ў ЗША 2020 года былі выкліканы чарговым інцыдэнтам, калі ад дзеянняў белага паліцэйскага загінуў злачынец-афраамерыканец. Усяго ў пратэстных акцыях прынялі ўдзел 15—26 мільёнаў чалавек, закрануўшы 2000 гарадоў як у Амерыцы, так і ў 60 іншых дзяржавах, што робіць гэтую хвалю беспарадкаў самай буйнай у гісторыі Злучаных Штатах. Акрамя мірных акцый мітынгі суправаджаліся нападамі на сілавікоў, актамі рабаванняў і марадзёрства, якія прывялі да ўводу ў некаторых рэгіёнах каменданцкага часу і мабілізацыі ў дапамогу паліцыі Нацыянальнай гвардыі (рэзервовага кампанента Узброеных сіл). Адначасова на вуліцы выйшлі праціўнікі апазіцыі і грамадзяне, якія спрабавалі абаранніцца ад злачыннасці, што ўзрасла на фоне пратэстаў.
Пратэсты ў ЗША | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Самая першая акцыя ў Мінеапалісе, 26 мая. | |||||||||||||
| |||||||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||||||
Федэральны Урад ЗША:
|
Дэманстранты: | ||||||||||||
Ключавыя фігуры | |||||||||||||
Дональд Трамп Майк Пенс Чэд Вульф Джозэф Ленгіел |
Алісія Гарза Кшама Савант Раз Сіман Джо Байдэн | ||||||||||||
Страты | |||||||||||||
3 загінулых[2][3][4] | звыш за 17 загінулых[5][6][7] |
Як і ў некаторых іншых выпадках, тут падымалася тэма расізму і паліцкага гвалту. Аднак таксама вялікую ролю адыгралі эканамічныя цяжкасці і ўнутрыпалітычная барацьба напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.