Парламент Вялікабрытаніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парламент Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (англ.: Parliament of the United Kingdom of Great Britain and Northern Ireland) — вышэйшы заканадаўчы орган у Злучаным Каралеўстве і Каралеўскіх заморскіх тэрыторыях. Яго ўзначальвае Брытанскі манарх. Парламент двухпалатны, уключае ў сябе верхнюю палату, палату лордаў, і ніжнюю палату, палату абшчын. Палата лордаў не выбіраецца, яна ўключае ў сябе лордаў духоўных (вышэйшае духавенства англіканскай царквы) і лордаў свецкіх (членаў пэрства). Палата абшчын, наадварот, дэмакратычна абіраемая палата. палата лордаў і палата абшчын збіраюцца ў розных памяшканнях Вестмінстэрскага палаца ў Лондане. Па звычаі, усе міністры, уключаючы прэм’ер-міністра, выбіраюцца выключна з складу парламента.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Парламент Вялікабрытаніі | |
---|---|
| |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | парламент і Двухпалатны парламент |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1801[1] |
parliament.uk (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялікабрытанія |
Гэты артыкул з'яўляецца часткай серыі артыкулаў па тэме: |
|