Нільс Бор
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бор.
Нільс Хе́нрык Даві́д Бор (дацк.: Niels Henrik David Bohr; 7 кастрычніка 1885 — 18 лістапада 1962) — дацкі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай механікі.
Хуткія факты Нільс Бор, Дата нараджэння ...
Закрыць
Нільс Бор вядомы як стваральнік першай квантавай тэорыі атама[19] і актыўны ўдзельнік распрацоўкі асноў квантавай механікі. Ён таксама зрабіў значны ўклад у развіццё тэорыі атамнага ядра[20] і ядзернай рэакцыі, працэсаў узаемадзеяння элементарных часціц з асяроддзем[21].
У 1922 годзе Нільс Бор атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы за выдатныя дасягненні ў галіне фізікі: вывучэнне структуры атама.