Мастацтва Старажытнага Егіпта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мастацтва Старажытнага Егіпта цесна звязанае з рэлігіяй, у т.л. з замагільным культам, увасабляла ўяўленне аб непарушнасці сацыяльнага ладу і звышчалавечай велічы абагаўлёнага фараона.
Пошукі эфектыўнай мастацкай мовы прывялі да стварэння першага канона. Былі асэнсаваны і выпрацаваны асноўныя сродкі пластычных мастацтваў: аб’ём, маса, апора, скляпенне, рытм — у архітэктуры; плоскасць, лінія, сілуэт, колеравая пляма — у рэльефе і жывапісе; тэкстура і фактура каменя і дрэва — у скульптуры. У Егіпце былі выпрацаваны класічныя архітэктурныя формы і тыпы (піраміда, абеліск, калона), віды выяўленчага мастацтва (круглая скулыпура, рэльеф, манументальны жывапіс і інш.). Кананічныя правілы, нязменныя выяўленчыя і выразныя сродкі, прыёмы будаўніцтва павінны былі ўлічваць у сваёй дзейнасці майстры ўсіх відаў мастацтва. Але рэгламентуючая роля канона не стала перашкодай у эвалюцыі мастацтва.