Старажытны Егіпет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Старажытны Егіпет — адна з першых дзяржаў у гісторыі чалавецтва, якая ўзнікла на Афрыканскім кантыненце ў даліне Ніла прыкладна ў пачатку 4 тысячагоддзя да н.э. Лічыцца адной з першых так званых «рачных цывілізацый», якія адметныя моцнай дэспатычнай уладай, доўгім перыядам існавання. Назва краіны — «Егіпет» паходзіць ад назвы старажытнай егіпецкай сталіцы Хікупта (Хет-Ка-Птах — «дом Ка Птаха», грэч. Мемфіс). Грэкі, перайначыўшы гэта слова, назвалі ўвесь Егіпет словам «Айгюптас». З гэтага, у сваю чаргу, назва перакачавала ва ўсе астатнія еўрапейскія мовы. Самі егіпцяне называлі сваю краіну kmt (Кемет) або Та-кемет, што ў перакладзе азначае «чорны» або «чорная зямля», а дакладней — «чарназём», — у гонар урадлівай чорнай зямлі, якой славіўся Егіпет ва ўсе часы.
Старажытны Егіпет | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 4 тысячагоддзе да н.э. |
Кантынент | Афрыка |
Краіна | |
Гістарычны рэгіён | Старажытны Блізкі Усход і Nile Valley Civilizations[d] |
Папярэдні ў спісе | Prehistoric Egypt[d] і Predynastic Period of Egypt[d] |
Дата пачатку | 4 тысячагоддзе да н.э. |
Дата заканчэння | 395 |
Вывучаецца ў | егіпталогія |
Дата спынення існавання | 30 да н.э. |
Геаграфія тэмы | geography of Ancient Egypt[d] |
Эканоміка тэмы | economy of Ancient Egypt[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Старажытны Егіпет развіваўся ў ніжнім і сярэднім цячэнні Ніла. У сувязі з неабходнасцю стварэння ірыгацыйных сістэм была вялікая патрэба ў арганізацыі кантролю. Гэта прывяло да з’яўлення ранняй дзяржавы. Спачатку гэта былі невялікія ўтварэнні, царамі якіх выступалі жрацы. Неабходнасць стварэння ірыгацыйнай сістэмы, а таксама аб’яднанне даліны з дэльтай патрабавала стварэння адзінай цэнтралізаванай дзяржавы. У эпоху Новага царства ўлада фараонаў прасціралася да чацвёртага нільскага парога на поўдні і распаўсюджвалася на значныя тэрыторыі ва Усходнім Міжземнамор’і, а таксама на ўзбярэжжа Чырвонага мора. Увесь Егіпет дзяліўся на дзве вялікія вобласці: Верхні і Ніжні Егіпет. А тыя, у сваю чаргу, мелі па некалькі дзясяткаў абласцей, якія грэкі называлі номамі. Больш за 90 % тэрыторыі Егіпта займае пустыня, так званая «Чырвоная зямля». Жыццё там было магчыма толькі ў аазісах і ў далінах перасохлых рэк. Эканоміка Егіпта асноўвалася на прадуктыўнай сельскай гаспадарцы ва ўрадлівай даліне Ніла. Егіпет развіваў зносіны з цывілізацыямі Міжземнамор’я, а таксама з Нубіяй, з якой Егіпет атрымліваў лес, золата, каштоўныя камяні ў асноўным захопам.
Егіпет дасягнуў вяршыні сваёй магутнасці падчас Новага царства, пазней Егіпет процістаяў Хецкай, Асірыйскай і Мітанійскай імперыям, пасля чаго ён уступіў у перыяд павольнага заняпаду. У Трэці пераходны і Позні перыяды Егіпет захоплівалі хананеяне, лівійцы, нубійцы, асірыйцы, вавіланяне, ахеменіды і македонскія грэкі. Пасля смерці Аляксандра Вялікага, Егіптам пачаў кіраваць адзін з яго военачальнікаў, Пталамей Сатэр, які заснаваў грэчаскую дынастыю фараонаў. Гэтая дынастыя кіравала краінай да 30 года да н.э., калі Егіпет быў далучаны да Рымскай імперыі ў якасці адное з правінцый[1]. Пераходныя перыяды, якіх было тры, азначаюць распад дзяржавы.