Кузняцоўскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кузняцо́ўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай акругі БССР у 1924—1927 гадах. Цэнтр — горад Віцебск. Назва раёна — ад вёскі Кузняцова (сучасны Віцебскі раён).
Хуткія факты Кузняцоўскі раён, Краіна ...
Кузняцоўскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Віцебск |
Дата ўтварэння | 29 кастрычніка 1924 |
Дата скасавання | 26 сакавіка 1927 |
Закрыць
29 кастрычніка 1924 года Лосвідскі раён перайменаваны ў Кузняцоўскі, цэнтр раёна перанесены ў горад Віцебск. Раён уключаў 10 сельсаветаў: Бараўлянскі, Віцебскі, Даўжанскі, Дражнаўскі, Заронаўскі, Лятчанскі (Вялікалятчанскі), Мікалаёўскі, Міхалёўскі, Старасельскі, Шніцінскі. 21 жніўня 1925 года Дражнаўскі сельсавет перайменаваны ў Курынскі, Шніцінскі — у Кабішчанскі. 26 сакавіка 1927 года раён скасаваны, сельсаветы перададзены Віцебскаму раёну.