Даўжанскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Даўжа́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Вугалок.
Хуткія факты Даўжанскі сельсавет, Краіна ...
Даўжанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Віцебскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Вугалок |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Доўжа. З 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне, з 26 сакавіка 1927 года ў складзе Віцебскага раёна. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вугалок. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. 15 лютага 1931 года сельсавет уключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бараўлянскага сельсавета[1].