Біцялёўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Біцялё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Біцялёва.
Біцялёўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Віцебскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Біцялёва |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 22 снежня 1960 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Віцебскі сельсавет у складзе Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Ціраспаль. З 29 кастрычніка 1924 года ў складзе Кузняцоўскага раёна, з 26 сакавіка 1927 года ў складзе Віцебскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Фёдараўка. 15 лютага 1931 года сельсавет уключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Біцялёва, сельсавет перайменаваны ў Біцялёўскі[1]. 10 мая 1958 года ў склад Заронаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Баршчоўка, Васькавічы, Дзяйкі, Пракуды, Суйкава, Чопіна, Шарсні і Швейцарыя), а ў склад сельсавета са Старасельскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Дарагакупава, Капітанава, Казлы, Лётцы, Навасёлкі, Падлазнікі, Трубачы, Цераспольская Слабада і Філімонава),[2]. 22 снежня 1960 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад зноў утворанага Лятчанскага сельсавета[3].