Каір
горад, сталіца Егіпта / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каі́р (араб. القاهرة; al-Qāhirah) — сталіца Егіпта і найбуйнейшы горад у арабскім свеце і Афрыцы, і 16-ы найбуйнейшы мегаполіс у свеце[1][2]. Горад быў заснаваны ў 969 годзе нашай эры і на сённяшні момант яго гісторыя мае звыш тысячы гадоў. Сваю мянушку «горад тысячы мінарэтаў» Каір атрымаў за перавагі ісламскай архітэктуры, горад ужо даўно з’яўляецца цэнтрам палітычнага і культурнага жыцця рэгіёна. Каір быў заснаваны дынастыяй Фатымідаў у X стагоддзі нашай эры, аднак на сённяшні момант тэрыторыя сучаснага горада ўключае ў свой склад месцы былой нацыянальнай сталіцы, чые рэшткі застаюцца бачнымі ў некаторых частках Старога Каіра. Каір таксама цесна звязаны са Старажытным Егіптам з-за сваёй блізкасці да старажытных гарадоў Мэмфіс, Гізы і Фустата, якія месцяцца непадалёк ад Вялікага Сфінкса і пірамід Гізы.
Горад
Каір
القاهرة (al-Qāhira)
| ||||||||||||||||||||||||||||
Егіпцяне сёння часцяком называюць горад як Маср (араб. مصر), што ў арабскім вымаўленні азначае імя самога Егіпта, падкрэсліваючы, такім чынам, што горад мае велізарны егіпецкі ўплыў на працягу ўсёй гісторыі існавання горада[3][4]. Каір з’яўляецца найстарэйшым і найбуйнейшым цэнтрам кіна- і музычнай індустрыі ў арабскім свеце, а таксама мае другую паводле ўзросту ўстанову вышэйшай адукацыі ў свеце, універсітэт аль-Азгар. Многія міжнародныя СМІ, прадпрыемствы і арганізацый маюць рэгіянальныя штаб-кватэры ў горадзе. Штаб-кватэра Лігі арабскіх дзяржаў знаходзілася ў Каіры на працягу большай часткі існавання арганізацыі.
Пры насельніцтве ў 6,76 млн чалавек[5] горад месціцца на тэрыторыі 453 км², што робіць Каір, безумоўна, самым буйным горадам у Егіпце. Разам з яшчэ дзесяццю мільёнамі жыхароў, якія жывуць у непасрэднай блізкасці ад горада, Каір знаходзіцца ў цэнтры найбуйнейшай агламерацыі ў Афрыцы і з’яўляецца адзінаццатай паводле велічыні гарадской тэрыторыяй у свеце[6]. Каір, як і многія іншыя мегаполісы, пакутуе ад высокага ўзроўню забруджвання і трафіку, але яго метрапалітэн, адзіны на афрыканскім кантыненце пасля алжырскага метрапалітэна, пачаў працу з 1 лістапада 2011 года. Ён таксама ўваходзіць у лік пятнаццаці самых загружаных у свеце[7], з перавозкай звыш за 700 млн пасажыраў штогод. Эканоміка Каіра займае першае месца на Блізкім Усходзе[8], і 43-е ў сусветным маштабе паводле інфармацыі глабальнага рэестру гарадоў[9].