Ісламская архітэктура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісламская архітэктура — сукупнасць архітэктурных стыляў краін Блізкага і Сярэдняга Усходу, Каўказа, Індыі і Пірэнэйскага паўвострава. Прынцыпы мусульманскай архітэктуры сфармаваліся пасля VII стагоддзя пад уплывам ісламу як пануючай рэлігіі ў рэгіёне. Традыцыйна вылучаюць пяць архітэктурных школ: сірыйска-егіпецкую, персідскую, індыйскую, магрыбскую і асманскую (драбнейшыя — іракская, сярэднеазіяцкая, лічацца вытворнымі)