У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Карл.
Карл XV (шведск.: Karl XV, 3 мая 1826 — 18 верасня 1872) — трэці кароль Швецыі і Нарвегіі (у Нарвегіі як Карл IV) з дынастыі Бернадотаў з 1859, старэйшы сын Оскара I (з 1857 рэгент падчас хваробы бацькі). Першы Бернадот, які нарадзіўся ў Швецыі. Жанаты з Луізай Нідэрландскай, дачкой малодшага сына Вілема I (1850). Пры ім праведзены маштабныя рэформы, уведзены сучаснае мясцовае (1862), царкоўнае (1863) і крымінальнае права (1864). Дэвіз караля быў: Land skall med lag byggas — «Зямлю пабудуе закон». Ён жа ў 1866 спрыяў рэформе рыксдага. Прыхільнік саюза скандынаўскіх дзяржаў, аднак падчас дацка-нямецкай вайны за Шлезвіг прытрымліваўся нейтралітэту. Карл быў мастаком і паэтам.
Хуткія факты 19-ы кароль Шведаў, Готаў і Вендаў, Каранацыя ...
Закрыць
Пакінуў толькі адну дачку, Лавісу (Луізу); сын памёр у 2-гадовым узросце, таму прастол атрымаў у спадчыну брат Карла Оскар II. Пасля дасягнення незалежнасці Нарвегіі яе каралём стаў у 1905 Хокан VII — унук Карла XV, сын яго дачкі.