Оскар I
кароль Швецыі і Нарвегіі (1844—1859) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Оскар I (шведск.: Oscar I, пры нараджэнні Жазеф-Оскар Бернадот, фр.: Joseph Oscar Bernadotte, 1799—1859) — другі з дому Бернадотаў кароль Швецыі і Нарвегіі (з 1844).
Оскар I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Oscar I | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл XIV Юхан | ||||||
Пераемнік | Карл XV | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл III Юхан | ||||||
Пераемнік | Карл IV | ||||||
Нараджэнне |
4 ліпеня 1799(1799-07-04)[1][2][…] |
||||||
Смерць |
8 ліпеня 1859(1859-07-08)[1][3][…] (60 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бернадоты | ||||||
Бацька | Карл XIV Юхан[1] | ||||||
Маці | Дэзірэ Клары[1] | ||||||
Жонка | Жазефіна Лейхтэнбергская[1][6] | ||||||
Дзеці | Карл XV, Prince Gustaf, Duke of Uppland[d], Оскар II, Prince August, Duke of Dalarna[d], Hjalmar Högqvist[d], Max Högqvist[d] і Яўгенія Шведская[7] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Манаграма | |||||||
Званне | адмірал | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын генерала Жана Бернадота (пасля напалеонаўскага маршала, а затым караля Швецыі Карла XIV Юхана) і яго жонкі Дэзірэ Клары, былой нявесты Напалеона Банапарта (пасля каралевы Дэзідэрыі). Атрымаў незвычайнае для Францыі імя Оскар на хвалі сентыменталісцкай моды на скандынаўскія імёны; пра тое, што бацьку Оскара, а значыць, і яму самому, наканавана заняць трон двух скандынаўскіх каралеўстваў, Бернадоты не падазравалі.
У 1811 пасля абрання бацькі спадчыннікам шведскага прастола 12-гадовы Оскар прыбыў у Швецыю і, у адрозненне ад бацькоў, добра авалодаў шведскай мовай. Яшчэ пры жыцці бацькі іграў прыкметную палітычную ролю (з-за хвароб караля і моўнага бар’ера паміж ім і міністрамі); быў віцэ-каралём Нарвегіі. Да моманту ўзыходжання на прастол (1844) быў вельмі папулярны. Імкнуўся падкрэсліваць раўнапраўе шведскага і нарвежскага каралеўстваў. У 1844 быў уведзены сумесны шведска-нарвежскі сцяг (так званая «селядцовая салата»), а ў 1847 быў зацверджаны нарвежскі Ордэн Святога Олафа.