Прычына вайны — сецэсія паўднёвых штатаў, стварэнне імі Канфедэрацыі, на тэрыторыі якой меркавалася захаваць рабства «навечна». Улады ЗША абвясцілі паўднёвыя штаты ў стане мяцежа, арганізавалі марскую блакаду і атакавалі сухапутнымі войскамі. З боку Злучаных Штатаў прымалі ўдзел у вайне 2 млн. 100 тыс. чал., з боку Канфедэратыўных Штатаў — 1 млн 64 тыс. чал. Падчас вайны адбылося каля 2 тыс. бітваў, агульныя страты — 620 тыс. забітых, 412 тыс. параненых.
Лічыцца, што прэзідэнт ЗША А.Лінкальн сваім загадам ад 1 студзеня 1863 г 1. забараніў рабства на ўсей тэрыторыі Злучаных Штатаў, але фактычна ен аб'явіў свабоду рабам толькі на землях, якія яшчэ кантралявалі канфедэраты, і захаваў нявольніцтва ў рабауладальніцкіх штатах, якія падтрымалі Поўнач, а таксама на тэрыторыях паўдневых штатаў, якія ужо былі заняты войскамі Лінкальна.
Вайна скончылася перамогай паўночных штатаў. Забарона рабства была замацаваная 13-й папраўкай да Канстытуцыі ЗША. Улада ў краіне замацавалася за буржуазіяй паўночна-ўсходніх штатаў. У ЗША былі створаны ўмовы для ўмацавання ўнутранага рынку, асваення заходніх земляў, паскоранага развіцця прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці.
Вайна часткова вырашыла сацыяльна-эканамічныя праблемы ЗША. Іх далейшае вырашэнне працягвалася ў ходзе Рэканструкцыі Поўдня, якая доўжылася да канца 1870-х. Многія праблемы, такія як праблема роўнасці правоў чорнага і белага насельніцтва, заставаліся нявырашанымі многія дзесяцігоддзі.