Трынаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трынаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗША — юрыдычная пастанова ўрада ЗША, якая канчаткова забараніла ўсе формы рабства на тэрыторыі ўсіх Злучаных Штатаў.
Да прыняцця папраўкі рабства мела законны характар у шэрагу паўднёвых штатаў. Прэзідэнт ЗША Аўраам Лінкальн Пракламацыяй ад 1 студзеня 1863 г. аб’явіў свабоду ўсім «асобам, якіх утрымліваюць у якасці нявольнікаў у любым Штаце ці пэўнай частцы Штату, дзе насельніцтва будзе знаходзіцца ў стане паўстання супраць Злучаных Штатаў»[1]. Для канчатковай адмены рабства было неабходна ўдакладненне Асноўнага закону краіны, і гэта было зроблена чарговай 13-й папраўкай Канстытуцыі Папраўка была накіравана ў Кангрэс ЗША 31 студзеня і ратыфікавана 6 снежня 1865 г.
Трэба зазначыць што 13-я папраўка была толькі першым крокам у справе ураўнання чорнага і белага насельніцтва краіны. Другім стала пятнаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗША (1870 г.), якая дазволіла былым нявольнікам і асобам нееўрапейскага паходжання прыймаць ўдзел у палітычных выбарах. На працягу 19-га і першай паловы 20-га стст. у амерыканскім грамадстве панавала думка, што цемнаскурыя людзі ня могуць быць роўнымі белым, падобна як жывела ня можа быць роўнай чалавеку. Таму пасля адмены рабства многія белыя амерыканцы чакалі, што былыя чорныя нявольнікі вярнуцца ў Афрыку, і для перасялення вызваленных чорных рабоў была нават купленя зямля ў Афрыцы і створана краіна Ліберыя. Аднак большасць цемнаскурага насельніцтва засталося ў ЗША і паступова набыло асноўныя свабоды амерыканскага грамадзяніна.