Бэта-распад (β-распад) — тып радыеактыўнага распаду, абумоўлены слабым узаемадзеяннем. Ён змяняе зарад ядра на адзінку без змены масавага ліку. Пры гэтым ядро выпраменьвае бэта-часціцу (электрон або пазітрон), а таксама нейтральную фундаментальную часціцу з паўцэлым спінам (электроннае антынейтрына або электроннае нейтрына, адпаведна). Калі распад адбываецца з выпусканнем электрона і антынейтрына ён называецца «бэта-мінус-распадам» (β-). У выпадку распаду з выпусканнем пазітрона і нейтрына — «бэта-плюс-распадам» (β+). Акрамя β- і β+-распадаў, да бэта-распада адносяць таксама электронны захват, калі ядро захоплівае атамны электрон і выпускае электроннае нейтрына. Нейтрына (антынейтрына), у адрозненне ад электронаў і пазітронаў, вельмі слаба ўзаемадзейнічае з рэчывам і пакідае кропку распаду, выносячы з сабой частку энергіі, што вылучылася пры распадзе.
Хуткія факты Асноўныя тэрміны, Распад ядраў ...
Закрыць