Спін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спін (ад англ.: spin — круціць, кручэнне) — уласны момант імпульсу элементарных часціц, які мае квантавую прыроду і не звязаны з перамяшчэннем часціцы як цэлага. Спінам называюць таксама ўласны момант імпульсу атамнага ядра ці атама; у гэтым выпадку спін вызначаецца як вектарная сума (вылічаная па правілах складання момантаў у квантавай механіцы) спінаў элементарных часціц, якія ўтвараюць сістэму, і арбітальных момантаў гэтых часціц, абумоўленых іх рухам унутры сістэмы.
Спін вымяраецца ў адзінках ħ (прыведзенай пастаяннай Планка, або пастаяннай Дзірака) і роўны дзе J — характэрны для кожнага віду часціц цэлы (у тым ліку нулявы) або паўцэлы дадатны лік — так званы спінавы квантавы лік, які звычайна называюць проста спінам (адзін з квантавых лікаў).
У сувязі з гэтым кажуць аб цэлым або паўцэлым спіне часціцы.
Існаванне спіна ў сістэме ўзаемадзейных тоесных часціц з'яўляецца прычынай новай квантавамеханічнай з'явы, якая не мае аналогіі ў класічнай механіцы: абменнага ўзаемадзеяння.