Борут Пахар (2 лістапада 1963, Постайна, СФРЮ) — славенскі палітык. Прэм’ер-міністр Славеніі з 7 лістапада 2008 па 20 верасня 2011 г.. Прэзідэнт Славеніі з 23 снежня 2012 года.
Хуткія факты Борут Пахар, 4-ы прэзідэнт Славеніі[d] ...
Закрыць
Старшыня Нацыянальнай асамблеі (ніжняй палаты) Дзяржаўнага сходу Славеніі ў 2000—2004. Дэпутат Еўрапейскага парламента ў 2004—2008. Лідар сацыял-дэмакратычнай апазіцыі ў Славеніі з канца 1990-х гадоў, якая пад яго кіраўніцтвам выйграла парламенцкія выбары ў 2008. 7 лістапада парламент ухваліў кандыдатуру Пахара на пасаду прэм’ер-міністра Славеніі. 11 лістапада Борут Пахар прадставіў склад урада Славеніі. У 2011 яму быў вынесены вотум недаверу па выніках разгляду шэрагу законапраектаў. Ураду Пахара не ўдалося правесці дзве ключавыя эканамічныя рэформы.