Альбе́рт Эйнштэ́йн (ням.: Albert Einstein; 14 сакавіка 1879, Ульм, Каралеўства Вюртэмберг, Германская імперыя — 18 красавіка 1955, Прынстан, Нью-Джэрсі, ЗША) — нямецкі фізік-тэарэтык. Стваральнік тэорыі адноснасці (з якой шырока вядома эквівалентнасць масы і энергіі, E = mc2). Атрымаў у 1921 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы «за заслугі ў тэарэтычнай фізіцы, і асабліва за адкрыццё закону фотаэлектрычнага эфекту».
Хуткія факты Альберт Эйнштэйн, Дата нараджэння ...
Закрыць
Хуткія факты Фундаментальныя прынцыпы, З'явы ...
Агульная тэорыя адноснасці |
|
Гравітацыя Матэматычная фармулёўка Касмалогія
Развіццё тэорыі |
Параметрызаваны постньютанаўскі фармалізм · Теорыі тыпу Калуцы — Клейна · Квантавая гравітацыя · Альтэрнатыўныя тэорыі |
Рашэнні |
Дакладныя рашэнні:
Шварцшыльда · Гёдэля · Казнера ·
Фрыдмана — Леметра — Робертсана — Уолкера
Прыбліжаныя рашэнні:
Постньютанаўскі фармалізм · Каварыянтная тэорыя адхіленняў · Лікавая адноснасць |
Часопісы |
General Relativity and Gravitation · Classical and Quantum Gravity · Гравитация и космология · Living Reviews in Relativity |
|
|
Закрыць
Хуткія факты Аснова, Фундаментальныя паняцці ...
Закрыць
Унёсак Эйнштэйна ў тэарэтычную фізіку ўключае спецыяльную тэорыю адноснасці, якая ўвязвае механіку і электрамагнетызм, і агульную тэорыю адноснасці, якая пашырыла прынцып адноснасці на неаднародны рух, стварыўшы тым самым новую тэорыю гравітацыі. Сярод іншых прац — рэлятывісцкая касмалогія, капілярнае дзеянне, крытычнае выпраменьванне, класічныя праблемы статыстычнай механікі і іх дастасаванне да квантавай тэорыі, тлумачэнне броўнаўскага руху малекул, імавернасць пераносу атамаў, квантавая тэорыя монаатамнага газу, цеплавыя ўласцівасці святла з нізкай шчыльнасцю выпраменьвання (фундамент тэорыі фатонаў), тэорыя выпраменьвання ўключна з вымушанай эмісіяй, канцэпцыя адзінай тэорыі поля, і геаметрызацыя фізікі.
Ён таксама прадказаў «квантавую тэлепартацыю», прадказаў і вымераў гірамагнітны эфект Эйнштэйна — дэ Хааза. З 1933 года працаваў над праблемамі касмалогіі і адзінай тэорыі поля.
Альберт Эйнштэйн стварыў больш за 300 навуковых прац па фізіцы, а таксама каля 150 кніг і артыкулаў у галіне гісторыі і філасофіі навукі, публіцыстыкі і інш. Актыўна выступаў супраць вайны, супраць прымянення ядзернай зброі, за гуманізм, павагу правоў чалавека, паразуменне паміж народамі.
Эйнштэйну належыць вырашальная роля ў папулярызацыі і ўвядзенні ў навуковы абарот новых фізічных канцэпцый і тэорый. У першую чаргу гэта тычыцца перагляду разумення фізічнай сутнасці прасторы і часу і пабудовы новай тэорыі гравітацыі ўзамен ньютанаўскай. Эйнштэйн таксама, разам з Планкам, заклаў асновы квантавай тэорыі. Гэтыя канцэпцыі, шматкроць пацверджаныя эксперыментамі, утвараюць падмурак сучаснай фізікі.