Адзіная тэорыя поля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адзіныя тэорыі поля, таксама званыя ў папулярнай і публіцыстычнай літаратуры скалькаваным з англійскага тэрмінам тэорыі ўсяго — фізічныя тэорыі, якія ставяць сваёй задачай адзінае апісанне ўсіх вядомых фізічных феноменаў на падставе адзінага першаснага поля. Гістарычна існавалі як класічныя падобныя тэорыі (мноства іх было распрацавана Эйнштэйнам), так і квантавыя, адным з сучасных прыкладаў апошніх з'яўляецца тэорыя струн[1].